"Грушка" 

Дзецi бяруцца за рукi, утвараючы круг, усярэдзiне якога становiцца хлопчык або дзяучынка. Гэта i будзе грушка. Дзецi ходзяць у карагодзе вакол грушкi, спяваюць песню, называючы iмя таго, хто стаiць усярэдзiне круга: 

                          Мы пасадзiм грушку

                           Усе, усе,

                            Няхай наша грушка

                            Расце, расце.  

       Вырасцi ты, грушка,

       Вось такой вышынi.

       Распусцiся, грушка,

       Вось такой шырынi! 

          Расцi, расцi, Грушка,

                Ды у добры час.

            Патанцуй, Марылька,

                            Паскачы для нас. 

              А ужо наша грушка

                 Распусцiлася,

                 А наша Марылька

                 Зажурылася. 

                А мы тую грушку

            Усе шчыпаць будзем.

              Ад нашай Марылькi

                            Уцякаць будзем. 

Грушка усярэдзiне круга павiнна рабiць усё, аб чым спяваецца у песнi, - танцаваць, кружыцца. Пры словах песнi «вось такой вышынi», «вось такой шырынi» дзецi падымаюць рукi угору, разводзяць iх у бакi. Калi спяваюць «а мы тую грушку шчыпаць будзем», усе наблiжаюцца да грушкi, каб ушчыпнуць, i хуценька уцякаюць, а грушка ловiць каго-небудзь з дзяцей, ставiць яго на сваё месца усярэдзiне круга, i гульня паутараецца. 

"Воўк i авечкi" 

Выбiраюць пастуха i ваўка, усе астатнiя ўдзельнiкi гульнi – авечкi. Пастух ходзiць каля авечак i пяе: 

Пасу, пасу авечачкi

Каля быстрай рэчачкi.

Воўк за гарою,

Я за другою.

Ваўка не баюся,

Палоўнiкам адбаранюся.

Прыходзiць воўк i кажа пастуху: 

- Пастух, пастух, а табе бацька купiу гадзiннiк залаты. Я папасу авечак, а ты схадзiпаглядзi. 

Пастух iдзе. У гэты час воўк крадзе авечку. Вяртаецца пастух, бачыць, што няма адной авечкi. Ён пяе: 

А мне бацька гадзiннiк купiў,

Воўк авечачку схапiў. 

Калi воўк пацягае ўсiх авечак, пастух iдзе шукаць iх. Ён углядаецца ў зямлю i гаворыць: 

-Тут воўчы след, тут авечы, тут воўчы след, тут авечы… 

Прыходзiць пастух да ваўка. Авечкi ў гэты час ляскаюць зубамi. Пастух пытаецца: 

- Што ў цябе такое робiцца?

- Кросны ткуцца.

- Дай мне палатна.

- Нельга.

- Цi прабягалi тут мае авечкi?

- А якiя яны?

- Сiвенькiя.

- Пабеглi па сiвенькай дарожцы. 

Пастух прыходзiць да ваўка ў другi раз. Авечкi ў далонi плешчуць. 

- Што гэта ў цябе шумiць?

- Блiны пякуцца.

- Дай мне блiн.

- Гарачы. 

Так паўтараецца некалькi разоў. Нарэшце пастух запрашае ваўка ў лазню. Воўк доўга адмаўляецца, бо яму, бачыце, дровы не падыходзяць. Але калi выбера ён дровы, пачынае мыла выбiраць. Потым прыходзiць воўк у лазню, а там авечкi сядзяць з пастухом. Яны накiдваюцца на ваўка i тармосяць яго. 

"Баба Ёжка" 

Удзельнiчае ў гульнi неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбiраюць бабу Ёшку. У яе два сабакi – Байкал i Мухтар. На зямлi абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ёшка i сабакi ў крузе. Усе удзельнiкi гульнi бегаюць па-за кругам i крычаць: 

- Баба Ёшка, касцяная ножка! 

Баба пасылае сабак лавiць дзяцей. Усе уцякаюць. Каго сабакi зловяць, той становiцца на месца бабiнага сабакi. 

"У казла" 

Хлопчыкi становяцца ў круг i гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвае рабiць тыя рухi, якiя пачау, i так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запiсваюць лiтару «к». Так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнiкау не атрымае ўсе лiтары слова «казёл» i кропку. Тады «казёл» становiцца нагнуўшыся сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.