05.04.17
Забаўляльнае мерапрыемства «У свеце звяроў і птушак»

У нашай дашкольнай установе прайшло забаўляльнае мерапрыемства «У свеце звяроў і птушак», якое праводзілі госці з Віцебска. Клоўн і Карлсан пазнаёмілі рабят са звярамі і птушкамі. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у адгадванні загадак, мелі магчымасць паназіраць за звярамі і птушкамі, пагладзіць іх. Рабяты  атрымалі масу станоўчых эмоцый.