07.04.17
Экскурсія ў школу

Сярод розных формаў і метадаў работы па пераемнасці нашай дашкольнай установы з сярэдняй агульнаадукацыйнай школай значнае месца займае экскурсія.

7 красавіка была праведзена экскурсія ў школу. Праграма экскурсіі была насычаная і цікавая. Выхаванцы пабывалі ў бібліятэцы, сталовай, спартыўнай зале, а таксама ў класе сваёй будучай першай настаўніцы. Задачы экскурсіі: развіваць у дзяцей назіральнасць; выхоўваць уменне праяўляць ініцыятыву і дапытлівасць з мэтай атрымання ведаў аб школе; пашыраць ўяўленні аб школе; выклікаць імкненне як мага больш даведацца пра школьнае  жыццё, жаданне вучыцца.

Дзеці поўныя новых уражанняў не хацелі пакідаць будынак школы, задаючы ўсе больш і больш пытанняў у канцы сустрэчы. Экскурсія прайшла цікава. Такая творчая садружнасць – залог паспяховай падрыхтоўкі дзяцей да навучання ў школе.