05.05.17
Выніковы бацькоўскі сход

У старэйшай рознаўзроставай групе адбыўся выніковы бацькоўскі сход “ Калі хутка ў школу…”. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Макоўская К. П. пазнаеміла бацькоў з адукацыйнай і выхаваўчай работай, праведзенай за навучальны год, правяла анкетаванне на тэму “ Ваша дзіця хутка стане першакласнікам”, падрыхтавала памяткі-рэкамендацыі, пазнаеміла з гульнямі, якія садзейнічаюць развіццю пазнавальных працэсаў у дзяцей шостага года жыцця. На сходзе прысутнічала Туровіч Людміла Анатольеўна, настаўніца, якая стане першым памочнікам для нашых рабят і павядзе іх ў 1 клас.