10.05.17
Экскурсія да Абеліска

Напярэдадні свята Дня Перамогі выхаванцы дзіцячага сада і вучні 1 класа з педагогамі адправіліся да Абеліска, прысвечанага загінуўшым аднавяскоўцам і ўсклалі кветкі да мемарыяла. Дзеці разам з настаўнікамі ўшанавалі памяць сваіх аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады вайны. Педагог Макоўская К. П. правяла з дзецьмі гутарку аб тым, як паводзіць сябе ў месцах памяці і расказала, навошта патрэбныя такія месцы. 

Успамінаючы подзвігі дзядоў і прадзедаў, сардэчна віншуем вас са светлым Днём Памяці!

Чыстага неба, яркага сонца, міра, радасці і шчасця ўсім, хто жыве на Зямлі!