15.06.17
Назіранні ў прыродзе

   Назіранні ў прыродзе маюць вялікае значэнне ў фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў экалагічнай культуры. Такія назіранні не проста даюць дзецям новую інфармацыю, а дапамагаюць пагрузіцца ў дзіўны свет асабістых жывых зносін з прыродай, уступіць у непасрэдны дыялог з ёй. У дашкольным узросце закладваецца пазітыўнае стаўленне да прыроды, да сабе.

    Наш дзіцячы сад размешчаны ў зялёнай зоне. Побач ёсць лес, возера, сад. Зручнае размяшчэнне дзіцячага саду дапамагае нам убачыць сваімі вачыма асаблівасці росту раслін і месцы пражывання тых ці іншых насякомых і некаторых жывёл і птушак.

   Дзеці разам з выхавальнікам адправіліся да возера, каб сваімі вачыма паназіраць за лебядзямі, якія тут плаваюць. Дзеці з цікаўнасцю назіралі, як яны грацыёзна ўзлятаюць, плаваюць, ныраюць, здабываюць сабе ежу.