04.09.17
Свята «Кніга ведаў»

Зноў праляцела лета, і мы сустракаем першы дзень восені цудоўным святам – Днём ведаў. Кветкі, шары, музыка – гэта абавязковыя атрыбуты гэтага дня. А яшчэ радасць ад сустрэчы з сябрамі, выхавацелямі і любімымі цацкамі, прадчуванне новых уражанняў, адкрыццяў і нечаканых сустрэч. Такая сустрэча чакала дашкалят ўжо сёння. На святочным мерапрыемстве, прысвечаным пачатку навучальнага года, з'явілася незванная госця – бабуля Шапакляк. Дзецям давялося пастарацца: адгадваць загадкі, лічыць, чытаць вершы, спяваць, танцаваць і проста весяліцца.