22.01.18
Дзень выратавальніка

      19 студзеня ў нашай рэспубліцы святкуецца Дзень выратавальніка. Гэта прафесійнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Бяспека грамадзян краіны – гэта галоўная задача Рэспублікі. Дзень выратавальніка – гэта свята супрацоўнікаў розных службаў, якія адказваюць за забеспячэнне бяспекі ў краіне.

       Дэвіз спецыялістаў «службы 911» Беларусі – «Прафесіяналізм, гонар і адвага». Менавіта гэтымі якасцямі і павінен валодаць сапраўдны выратавальнік.

     Фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін – адна з галоўных задач дашкольнай установы. Таму ў нашым дзіцячым садзе рэгулярна праходзяць дні бяспекі.

  У нашай малодшай рознаўзроставай групе прайшоў Дзень выратавальніка. Гэты дзень пачаўся з прагляду макетаў, ілюстрацый і ранішняй гутаркі. Дзеці даведаліся, хто такія ратавальнікі і ўбачылі, як яны працуюць. Выхаванцы запомнілі самае важнае: выратавальнікі – гэта людзі, якія дапамагаюць усім, хто трапіў у бяду, гэта людзі, якія гатовыя ў любы час сутак прыйсці на дапамогу.

   На працягу дня правялі шмат разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне і замацаванне ў выхаванцаў навыкаў бяспечных паводзін.