12.04.18
Дзень касманаўтыкі

       12 красавіка наш дзіцячы сад адзначыў Дзень касманаўтыкі. Выхаванцы  старэйшай рознаўзроставай  групы разглядалі Сонечную сістэму, сузор'і, пазнаёміліся з гісторыяй развіцця касманаўтыкі.

    Дзеці даведаліся, што наша Сонечная сістэма – толькі малюсенькая частка галактыкі Млечны шлях. Дашкольнікі ўспомнілі, што неба свеціцца незлічонымі блакітнаватымі кропкамі – зоркамі. У добрае надвор'е няўзброеным вокам можна разглядзець іх некалькі тысяч. Выхавальнік расказала, што, калі глядзець у магутны тэлескоп, як гэта робяць астраномы, то зоркам сапраўды  няма ліку, як няма канца космасу.