20.04.18
Экскурсія ў бібліятэку

  Выхаванцы рознаўзроставай старэйшай групы наведалі Вольнаўскую сельскую бібліятэку. Экскурсію для рабят правяла Яроцкая Таццяна – дырэктар бібліятэкі. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала авалоданне дзецьмі правіламі паводзін у грамадскіх месцах, азнаямленне з працай сельскай бібліятэкі, развіццё цікавасці да мастацкай літаратуры, культуры працы з кнігай.

  У гэтай дзіўнай Кніжнай Краіне дзецям расказалі аб кнігах і аб асцярожным стаўленні да іх, паказалі дзіцячыя часопісы. Дашкольнікі даведаліся аб правілах запісу ў бібліятэку, пазнаёміліся з яе структурай.

   Бібліятэкар вырашыла праверыць веды юных чытачоў, правяла віктарыну па казках. Але нашы дзеці не разгубіліся і адказалі на ўсе цяжкія пытанні. Акрамя таго, выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі "Рэпка".

   Таццяна Яроцкая запрасіла рабят у сваю маленькую майстэрню, дзе паказала вялікую колькасць разнастайных работ, зробленых сваімі рукамі.

    Наведванне бібліятэкі стала для дзяцей крыніцай новых ведаў, выклікала станоўчыя эмоцыі, ператварылася ў запамінальную падзею.