20.04.18
На прагулцы ў парку

  Дашкольнікі любяць прагулкі, так як на вуліцы можна скакаць, бегаць, назіраць за з'явамі прыроды, за кветкамі, птушкамі і адзначаць характэрныя прыкметы кожнага часу года і кожны раз любавацца прыгажосцю навакольнага свету. На прагулках дзеці спазнаюць свет ва ўсёй яго прыгажосці, ўмацоўваюць сваё здароўе, назіраюць, разважаюць, эксперыментуюць.

  20.04.18 выхавальнік дашкольнай адукацыі Хамянюк Е. В. разам са сваімі выхаванцамі рознаўзроставай старэйшай групы адправіліся ў парк. Дзеці з задавальненнем радаваліся першым вясновым кветачкам, сонечнаму надвор'ю, вясне. Дашкольнікі назіралі за раслінамі, птушкамі і насякомымі.