05.06.18
Добры дзень, лета!

Вось і прыйшло доўгачаканае лета! Яго з нецярпеннем чакалі і дзеці, і дарослыя. Бо лета – гэта перыяд адпачынкаў, выездаў на дачу, да мора,  гэта вялікія канікулы, адпачынак ад вучобы, прагулкі па лесе, турыстычныя паходы... колькі яшчэ ўсяго можна прыдумаць. Але і ў дзіцячым садзе летам цікава. У нас запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў - экскурсій, паходаў, музычных і спартыўных святаў. Акрамя гэтага дзеці будуць шмат гуляць на свежым паветры, аблівацца халоднай вадой, хадзіць басанож па траве, прымаць сонечныя і паветраныя ванны. Адным словам: летам нашы дзеці будуць актыўна адпачываць, набірацца сіл і энергіі на новы навучальны год.

Снова лето к нам пришло –

 Это очень хорошо!

 Летом – отдых, летом – воздух,

 Летом можно не скучать,

 Физкультурой заниматься,

 Бегать, прыгать и скакать.