13.11.18
12 лістапада-Сусветны дзень барацьбы з пнеўманіяй.

12 лістапада-Сусветны дзень барацьбы з пнеўманіяй. Ён закліканы павысіць дасведчанасць людзей аб гэтым захворванні, расказаць аб яго наступствах і спосабах прадухілення. Запаленне лёгкіх (пнеўманія) - цяжкае інфекцыйнае захворванне, якому схільныя людзі ўсіх узростаў. І дзеці не з'яўляюцца выключэннем. У апошні час назіраецца павелічэнне колькасці вострых інфекцыйных захворванняў органаў дыхання, і запаленне лёгкіх з'яўляецца самым небяспечным з іх. Выхавальнік саршай групы правяла гутарку на тэму:"Прафілактыка пнеўманіі". У ходзе гутаркі выхавальнік расказала аб прычынах ўзнікнення пнеўманіі, сімптомах і мерах прафілактыкі. Дзеці даведаліся з гутаркі, што самая лепшая прафілактыка пнеўманіі-гэта здаровы лад жыцця.