11.11.20
Кніжны дэсант "Пасябруй з кнігай"

Сёння у нашым садзе прайшло мерапрыемства кніжны дэсант "Пасябруй з кнігай", якое правяла загадчык Вольнаўскай сельскай бібліятэкай Таццяна Яроцкая. Дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа ў свет кнігі. Дашкольнікі з захапленнем слухалі апавяданне пра бібліятэку, а таксама пазнаёміліся з казачнымі героямі лялечнага тэатра. Праслухалі аповяд пра беражлівыя адносіны да кнігі, пра правілы паводзін у бібліятэцы. У канцы кніжнага дэсанта дзеці атрымалі запрашэнне наведаць сельскую бібліятэку.