ДУА «Вольнаўскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна» 

Год адкрыцця ўстановы дашкольнай адукацыі – 1986 год.

Будынак пабудаваны па тыпавым праекту, разлічан на 6 груп, 110 месцаў.

Пяцідзенны працоўны тыдзень з рэжымам работы – 10,5 гадзін, з 7.30 да 18.00. 

Да 1998 года  ўстанова дашкольнай адукацыі знаходзілася ў ведамаснай падпарадкаванасці саўгаса «Эксперыментальная база «Вольна - Чэрніхава» (сучасная назва ААТ «Э/база «Вольна»), у цяперашні час вышэйстаячай арганізацыяй з'яўляецца аддзел па  адукацыі Баранавіцкага райвыканкама. 

У дзіцячым садзе адкрытыя  2 рознаўзроставыя групы для дзяцей з 2 да 7 гадоў і 1 клас. Установа дашкольнай адукацыі наведвае 27 дзяцей, з іх 8 дзяцей 1 класа.

 Дашкольная ўстанова мае фізкультурна - музычную залу, метадычны кабінет, групавыя пакоі, медыцынскі кабінет, харчблок, пральню і шэраг іншых службовых памяшканняў.