За 36-гадовую гісторыю дзіцячага саду, у яго склалася шмат добрых традыцый, якія выконваюцца з задавальненнем па сённяшні дзень. Адна з самых яркіх традыцый - віншаванне імяніннікаў. У кожнай групе віншуюць дзяцей зднём нараджэння. Віншаванне праходзіць з музычным суправаджэннем, арганізуюцца конкурсы і віктарыны. Дзеці дораць падарункі, выказваюць свае пажаданні імянінніку. У гэты дзень імяніннікі рыхтуюць розныя пачастункі. Асаблівае месца сярод традыцый займае правядзенне разнастайных святаў і забаў для дзяцей «Дзень ведаў»,«Свята восені», «Новы год», « Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «Мамін дзень», «Дзень Перамогі», « Да пабачэння, дзіцячы сад!», « Дзень абароны дзяцей», « Дзень здароўя», «Дзень незалежнасці». Таксама праводзяцца музычныя святы і забавы з выкарыстаннем элементаў фальклору: «Каляды», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Раство».

На працягу навучальнага года, выконваюцца таксама традыцыі, правядзення выстаў сумесных работ дзяцей і бацькоў, сумесных спартыўных мерапрыемстваў з бацькамі і выхаванцамі.

Традыцыяй па добраўпарадкаванні тэрыторыі дзіцячага сада з'яўляюцца працоўныя акцыі, дзе дзеці ўносяць свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы.

Удзел калектыву ўстановы ў дабрачынных акцыях і мерапрыемствах стала адной са значных традыцый дзіцячага саду.