08.02.17
Што такое добра, а што такое дрэнна

        Этычная гутарка з'яўляецца адной з формаў азнаямлення дзяцей з маральнымі нормамі. Дзеці даведваюцца, што адносіны людзей адзін да аднаго праяўляюцца ў розных дзеяннях, якія з пункту гледжання маральных нормаў ацэньваюцца як добрыя і дрэнныя, правільныя і няправільныя.

        Выхавальнік старэйшай рознаўзроставай  группы Макоўская Кацярына Пятроўна правяла з дашкольнікамі гутарку на тэму: «Што такое добра, а што такое дрэнна». У гутарцы яна выкарыстоўвала розныя вобразы і прыклады, якія ў свядомасці дзіцяці паступова абагульняць у правіла: трэба дапамагаць іншым, калі яны ў гэтым маюць патрэбу; той, хто дапамагае, паступае добра, здзяйсняе добры ўчынак.У ходзе гутаркі дзеці не толькі асвойвалі маральныя нормы, але і ўдасканальвалі дыялагічную гаворку, правільна адлюстроўвалі ў рэчы свае ўражанні.