27.02.17
Масленіца

Масленіца - самае вясёлае, шумнае, любімае народнае свята. У масленічную нядзелю людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца і бліны. 
Самая вясёлая нядзеля у годзе - масленічная, надоўга запаміналася людзям, застаючыся ў памяці як бесклапотны, шчаслівы час.
І ў нашай дашкольнай ўстанове 24 лютага прайшла Масленіца. З дзецьмі вадзілі карагоды, гулялі у вясёлыя гульні. А Масленіца, вядома ж, пачаставала ўсіх смачнымі румянымі блінамі.