01.09.17
Дзень ведаў

Дзень Ведаў – хвалюючае, адказнае і дзіўнае свята. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі школьнікі, але і выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі. Хтосьці ў гэты дзень упершыню прыходзіць у дзіцячы сад, хтосьці спяшаецца на сустрэчу са сваімі сябрамі, а для дзяцей старэйшых груп – гэта апошні перад школай год – адказны, сур'ёзны, насычаны, складаны. Па традыцыі святочныя мерапрыемствы пачынаюцца з урачыстай лінейкі. Вось і нашы пасталелыя і падужэлыя за лета выхаванцы старэйшай групы таксама наведалі ўрачыстую лінейку ў ДУА «Вольнаўская СШ». 

Дарагія педагогі, дзеці, бацькі і ўсе наведвальнікі нашага сайта! Прыміце шчырыя віншаванні з пачаткам навучальнага года! Хай гэты выдатны дзень будзе для ўсіх нас не толькі Днём ведаў, але і святам вялікіх светлых надзей, пачаткам новага, добрага шляху! Ад усёй душы жадаем дзецям паспяховай вучобы, пытлівасці, розуму і дапытлівасці, педагогам – творчага гарэння, пастаяннага пошуку, задавальненнядасягнутым, бацькам – мудрасці і цярпення, гонару за сваіх дзяцей, упэўнена крочучым па ступеням ведаў!

З Днём ведаў!