17.10.17
"Восень на ўскрайку фарбы разводзіла..."

Радасная Восень

16 кастрычніка ў дзіцячым садзе прайшлі заняткі, прысвечаныя сістэматызацыі ведаў дзяцей аб восені і асенніх з'явах.

Восень на ўскрайку

Фарбы разводзіла,

Па лістоце ціхенька

Пэндзлем праводзіла.

Пажаўцеў арэшнік,

Пачырванелі клёны,

У золаце асіны,

Толькі дуб зялёны.

Суцяшае восень:

- Не шкадуйце лета!

Паглядзіце – гай

Золатам апрануты. 

Падчас калектыўнай гутаркі дзеці былі ўцягнутыя педагогамі ў эмацыянальную размову аб восені і асенніх з'явах. Малыя праслухалі музычныя і вершаваныя творы на восеньскую тэматыку і выказвалі свае ўражанні аб пачутым. Разглядалі карціны вядомых мастакоў. Завяршыўся занятак маляваннем прыгожага восеньскага ўбору дрэў, стварэннем восеньскага букета!