18.10.17
Восеньская прагулка

 18 кастрычніка ў  установе дашкольнай адукацыі прайшло мерапрыемства "Восеньская прагулка", на якой выхаванцы знаёміліся з акружаючым наваколлем.

У шэлясце ды ў шораху

Наш восеньскі сад,

На дарожках кучы

Стракатыя ляжаць.

Дзеці, хто ведае, калі гэта бывае? (Восенню).

На восеньскай прагулцы дзеці адправіліся шукаць сляды восені, адказваючы на пытанні педагога: "Колькі тут дрэў? Якія дрэвы растуць на ўчастку? Якое лісце на дрэвах? Чаму некаторыя лісты ляжаць на зямлі? Што адбываецца з лісцем восенню? Як называецца гэта з'ява? Якое неба бывае восенню? А як свеціць сонца восенню? А што адбываецца з травой? Як вядуць сябе птушкі і звяры? Якая бывае восень?  Выхаванцы знаёміліся з характэрнымі асаблівасцямі восені, вучыліся вызначаць прыкметы гэтага часу года і назіраць за станам надвор'я, за раслінамі і насякомымі, якія спяшаліся ў свае норкі і гатуючыяся да зімовага сну. На цудоўнай прагулцы-назіранні дзеці вучыліся атрымліваць асалоду ад водара прыгажуні-восені, кропелькаў начнога дажджу на лісточках раслін і нават даведаліся, якое лісце і плады выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах:

каштан настойваюць на спірце для націрання суставаў,

 адвар бярозавых лісцяў лечаць ныркі,

 сіроп з хваёвых почак лечыць кашаль,

 кветкі ліпы заварваюць і п'юць чай для лячэння прастуды,

 ягады рабіны паніжаюць ціск,

 адвар з іголак елкі ўмацоўваюць дзёсна.