08.05.18
Экскурсія на вадаем

У рамках тэматычнай нядзелі “Птушкі” выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам адправіліся на экскурсію на мясцовы вадаём. Па дарозе дзеці знаёміліся ужывую з птушкамі, якіх сустракалі на сваім шляху. Самым завабным для дашкольнікаў было назіраць за вялікай і прыгожай птушкай як лебедзь. Выхавальнік паведаміла рабятам аб іх асаблівасцях ежы, паводзінах, звярнула увагу на правілы паводзін на вадаемах у летні перыяд.