28.05.18
Развітанне з Букваром

Сёння ў нас у садзе зноў свята. Нашы першакласнікі скончылі першую школьную кнігу - «Буквар». Дзеці старэйшай рознаўзроставай групы з задавальненнем павіншавалі сваіх сяброў і пабывалі ў іх на свяце. Дарагія рабяты! Віншуем вас з першай школьнай перамогай, якую вы атрымалі дзякуючы намаганням, працавітасці і жаданні вучыцца!