07.03.19
Маму любяць ўсе на свеце

 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень, цудоўнае вясновае свята выдатнай паловы чалавецтва. Хтосьці ў гэты дзень чакае цяпла і ўвагі, хтосьці падбірае падарункі для сваіх блізкіх і родных, хтосьці проста радуецца вясне і першым праменьчыкам цяпла. А само свята 8 сакавіка-мабыць, самы выдатны з усіх афіцыйных святаў.

Усе мы любім гэтае свята з ранняга дзяцінства, таму што шмат гадоў таму старанна рыхтавалі яшчэ няўмелымі ручкамі першыя падарункі самым родным людзям на зямлі-сваёй маме, бабулі. І колькі б вады не выцякла з той пары, а яны заўсёды будуць самымі любімымі, самымі галоўнымі ў нашым сэрцы!

7 сакавіка 2019 года ў дзіцячым садку прайшоў ранішнік, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Выхаванцы парадавалі ўсіх гасцей свята сваімі яркімі выступленнямі. Дзеці спявалі, танцавалі, чыталі вершы. І, вядома, усе дзеці ўручылі падарункі сваім любімым мамам і бабулям, зробленыя сваімі рукамі.