15.03.19
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка наша краіна адзначае асаблівае свята - Дзень Канстытуцыі і пра гэта ведаюць дашкольнікі з нашага дзіцячага садка.
 Дзень Канстытуцыі ў дзіцячым садзе адзначылі святочнай забаўкай: дзеці выканалі Гімн Беларусі стоячы, пазнаёміліся з Гербам і Сцягам. Выхаванцы даведаліся, што такое Канстытуцыя і для чаго яна патрэбна. 
   Фарміраваць ўяўленні аб тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца асноўным законам дзяржавы неабходна з ранніх гадоў. Выхавальнік Макоўская Кацярына Пятроўна пазнаёміла дзяцей з некаторымі правамі і абавязкамі грамадзян нашай краіны, з асноўнымі дакументамі грамадзян, чытала мастацкую літаратуру, деці прагледзелі мультфільм пра правы дзіцяці.

     У дашкольнікаў развіваецца пазнавальны інтарэс да сваёй краіны, яе законах, сімволіцы. Выхоўваецца імкненне ведаць і выконваць законы Рэспублікі Беларусь.
   Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту разумеюць, што выконваць законы нашай краіны - гэта рупліва займацца, ахоўваць прыроду, выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, паважаць працу дарослых.