20.03.19
Адкрытыя прагляды

У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі адкрытыя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці выхаванцаў, таму што галоўнай задачай выхавальника з'яўляецца не толькі абараняць дзяцей, але і падрыхтаваць іх да сустрэчы з рознымі цяжкімі і небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі.  Дзеці старшай і малодшай рознаўзроставых груп пазнаеміліся і паўтарылі ужо вядомыя правілы бяспекі дома, на вуліцы, у быту, з незнаёмымі людзьмі. У гульневай форме праверылі правілы дарожнага руху.