15.05.19
З міжнародным Днём сям'і!

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.

   З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям'я - крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Сям'я для дзіцяці - гэта магчымасць інтэлектуальнага, эмацыйнага, псіхічнага і фізічнага развіцця.

 У гэты дзень у нашым дзіцячым саду выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі шэраг мерапрыемстваў далучаючы дашкольнікаў да культурных каштоўнасцяў і традыцый сям'і: чытанне мастацкай літаратуры, слуханне музычных твораў, сузіранне ілюстрацый і фатаграфій, рухомыя і дыдактычныя гульні, маляванне на тэму сям'я, тэматычныя гутаркі .

Святкаванне Дня сям'і ў нашай краіне таксама прымеркавана да такіх мерапрыемстваў, як правядзенне акцый у падтрымку дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, таму выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы сумесна з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Макоўскай Кацярынай Пятроўнай павіншавалі шматдзетныя сем'і, дзеці якіх наведваюць наш дзіцячы сад.

З выдатным святам сям'і хочам павіншаваць усіх, хто ўжо паспеў яе стварыць! Хай у хаце гучыць смех дзяцей, хай ніколі не тлее сямейны ачаг, хай ён толькі палае! Жывіце ў свеце, дабры і дастатку! Любоў хай ніколі не пакідае вашыя сэрцы!