14.01.20
Прыйшла Каляда - адчыняй вароты!

14 студзеня ў нашым садзе прайшло фальклорнае свята «Прыйшла Каляда - адчыняй вароты!».

Па традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага сада развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў уборы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка - гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.

Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, задорнымі гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы і частуюцца смачнымі прысмакамі.