21.02.20
Спартыўная забава: "Дзень абаронца Айчыны"

  Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека - здароўе. Вырасціць дзіця моцным, дужым, здаровым - гэта жаданне бацькоў і адна з вядучых задач, якая стаіць перад установай адукацыі. Лепшая прапаганда здаровага ладу жыцця - гэта заняткі фізкультурай і спортам.

  І каб злучыць разам спорт і свята мы вырашылі правесці спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства. 21 лютага 2020 года ў нашым дзіцячым садзе адбыліся спаборніцтвы, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны. З самага пачатку дзеці былі настроеныя на ўпартую барацьбу і паказалі яе ў поўнай меры ў ходзе праходжання ўсіх этапаў.

  Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца навокал. Усе стараліся з усіх сіл быць першымі.

  У зале панавалі смех, шум і весялосьць. Усе былі шчаслівыя! А шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей - лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята ...

Па выніках спаборніцтваў перамагла ДРУЖБА!

   Спартыўныя спаборніцтвы - гэта заўсёды свята. Такія масавыя, відовішчныя мерапрыемствы апускаюць у свет дабра і прыгажосці. Наша спартыўнае свята атрымалася!

      23 лютага - гэта цудоўнае свята сапраўдных мужчын - і гэта не толькі тыя, хто служыў. Сапраўдны мужчына - гэта той, хто выконвае свае абяцанні, абараняе і дапамагае тых, хто слабейшы. Не важна, у якім узросце мужчына, галоўнае, што ён - МУЖЧЫНА! Са святам!!!