24.02.20
Далучэнне дошкольнікаў да сямейных традыцый

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў. У рамках гадавой задачы ў малодшай рознаўзроставай групе прайшоў адкрыты занятак "Сямейныя традыцыі беларускага народа". Дзеці пазнаёміліся з нацыянальным касцюмам, прыладамі працы і сямейнымі абрадамі.