28.02.20
Адзіны дзень бяспекі

У рамках прафілактычнай акцыі МНС Рэспублікі Беларусь "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» з 20 лютага па 1 сакавіка ў нашай  УДА прайшлі мерапрыемствы накіраваныя на выпрацоўку выразных і зладжаных дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый рознага характару.

У старшай і малодшай рознаўзроставых групах прайшлі тэматычныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці ў розных сітуацыях.

Для дзяцей старшай рознаўзроставай групы і 1 класа было праведзена навучанне правілам паводзін, парадку дзеянняў і асноўным спосабам абароны ад надзвычайных сітуацый, правілам карыстання сродкамі абароны.

У рамках акцыі таксама была праведзена трэніроўка з работнікамі УДА і дашкольнікамі па эвакуацыі з будынка дзіцячага сада з захаваннем мер бяспекі.