15.10.20
Свята Дзень Маці!

       Дзень маці - адзін з самых кранальных святаў. Кожны чалавек нясе ў душы непаўторны, родны вобраз сваёй мамы, якая заўсёды пашкадуе, прылашчыць, назаве самымі цёплымі і ласкавымі словамі і будзе любіць, нягледзячы ні на што.
       Мама! Матуля - якое простае і дзіўнае слова для кожнага з нас! Слова «мама» - адно з самых старажытных на Зямлі. Колькі цяпла тоіць гэта магічнае слова, якім называюць самога дарагога і адзінага чалавека. 
       Традыцыя ўшанавання маці з'явілася яшчэ ў глыбокай старажытнасці, а сёння Дзень маці святкуюць у большасці краін свету.
        У нашым дзіцячым садзе  не змаглі прайсці міма гэтага свята. Бо для дашкольнай установы гэты дзень - яшчэ адна нагода зладзіць для дзяцей, іх мам і бабуль свята, сказаць "дзякуй" нашым мамам, падарыць ім цёплыя шчырыя словы, зноў і зноў паўтарыць як моцна мы іх любім. 14 лістапада з самай раніцы ў дзіцячым садзе лунаў дух свята. Мамы і бабулі прыйшлі прыбраныя загадзя да пачатку, чакалі ў музычным зале сваіх юных артыстаў. Дзеці з старэйшай групы  вельмі хваляваліся перад сваім выступам і з трапятаннем чакалі пачатку свята.
    Ранішнік пачаўся ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы свята, бо заўсёды прыемна, калі можна стварыць адзін для аднаго добры настрой і правесці час весела і па-хатняму. Дзяўчынкі выканалі танец пад песню «А я возьму у мамы бусы», які шчыра парадаваў гасцей свята. Дзеці спявалі песні, расказвалі вершы, праз якія перадалі словы падзякі і любові да маці. 
   Займальныя конкурсы  падарылі і дзецям, і мамам шчаслівыя хвіліны сумеснай дзейнасці. Усе мамы і дзеці аказаліся вельмі добрымі гаспадынямі і з лёгкасцю справіліся з усімі заданнямі.
Самым прыемным падарункам у другой часткі свята стала пышная песня "Мама солнышко моё" ў выкананні выхаванцаў. 
 Мамы таксама не засталіся ў баку і актыўна прымалі ўдзел у свяце. 
Выхаванцы ўпрыгожылі паштоўкі «Кветка для цябе родная!» і з задавальненнем і цеплынёй падарылі сваім каханым мамам.
У канцы свята са словамі віншаваннямі выступіла загадчыца дзіцячага сада Руцкая Таццяна Іванаўна.
Хочацца падзякаваць усім мам за ўдзел у свяце, за ўвагу да дзяцей, за святочны настрой.

Старшая рознаўзроставая група

Малодшая рознаўзроставая група