29.04.21
Вясновая экскурсія у парк

   Вось і наступіла доўгачаканая вясна, прырода зноў ажыла, усе прачынаецца, паветра напаўняецца ўсё новымі і новымі водарамі. Настрой вясновы сонечны. І на гэтай станоўчай ноце дзеці старэйшай рознаўзроставай групы адправіліся ў парк на экскурсію, каб паназіраць, як жа прырода прачнулася, якія змены адбыліся. А самае галоўнае, разгледзець якія ж першыя кветкі з'явіліся, якія казуркі прачнуліся і якія птушкі прыляцелі да нас з поўдня.
     Падчас экскурсіі дзеці з цікавасцю слухалі апавяданні выхавацеля, адгадвалі загадкі, правялі назірання за зменамі ў нежывой і жывой прыродзе, прыслухоўваліся да гукаў прыроды, адгадвалі, пра што шумяць дрэвы, любаваліся прыгажосцю прыроды, успомнілі вясновыя народныя прыкметы. Гулялі ў рухомыя і дыдактычныя гульні. Больш за ўсё рабят ўразіла пышнасць кветак. Дзеці параўноўвалі кветкі па форме, колеры, вышыні. З задавальненнем выхаванцы назіралі за казуркамі, якія поўзалі па сцяжынках і дарожках. Выхавальнік яшчэ раз нагадала дашкольнікам аб бяспецы ў прыродзе, пра тое, што прырода наш дом, і мы павінны яе берагчы і памнажаць. У завяршэнне рабяты з азартам і весялосцю павесяліліся на дзіцячай пляцоўцы, якая знаходзіцца ў нас у парку.