01.09.23
1 Верасня

1 Верасня выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам наведалі ўрачыстую лінейку ў Вольнаўскай сярэдняй школе, прысвечаную Дню Ведаў.

1 Верасня выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам наведалі ўрачыстую лінейку ў Вольнаўскай сярэдняй школе, прысвечаную Дню Ведаў. Там яны ўбачылі прыгожа апранутых, з букетамі кветак, выпускнікоў нашага дзіцячага садка ў ролі першакласнікаў. Гэты дзень быў самы запамінальны і доўгачаканы, бо яны ўпершыню пераступілі школьны парог. Дашкольнікі з хваляваннем і захапленнем глядзелі на першаклашак - учорашніх дашкалят. Таксама ў групе прайшоў тэматычны занятак на тэму : Год міра і стварэння - сувязь пакаленняў.
Дзень Ведаў пакінуў яркія і незабыўныя ўражанні ў дзяцей - праз год і яны стануць школьнікамі! Навучальны год для педагогаў, бацькоў і выхаванцаў пачаўся эмацыйна пазітыўна. Мы жадаем поспеху ўсім у новым навучальным годзе!