11.06.15
“Бяспечнае лета”

                                      “Бяспечнае лета”

 

                            *** Навучанне з забавай ***

11 чэрвеня   ў нашай установе дашкольнай адукацыі на свежым паветры прайшла забава для выхаванцаў рознаузрастовай малодшайгрупы. Тэма нашага мерапрыемства  “Бяспечнае лета - навучанне з забавай”, бо летам неабходна быць яшчэ больш уважлівымі, ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі, бо сонейка можа быць не толькі сябрам, яно лёгка можа стаць крыніцай ПАЖАРУ! Важна ведаць, што ў гэтых выпадках рабіць, каму тэлефанаваць, каго клікаць на дапамогу!

Выхавальнік Макоўская Кацярына Пятроўна правяла з дзецьмі аздараўленчую фізкультхвілінку - танец пад музыку, правяла для дзяцей вясёлыя эстафеты: «Школа мяча», «Хто хутчэй» і інш.

Дзеці на практыцы замацавалі веды аб правілах бяспекі паводзін у летні перыяд .

                       

           

     

                             

Наша  карыснае свята атрымалася!