01.09.15
Першага верасня - дзень ведаў!

Віншуем вас, дарагія нашы дзяўчынкі і хлопчыкі! Наступіў новы навучальны год і мы жадаем вам, каб ён прайшоў для вас весела і з карысцю. Хай кожны дзень будзе запамінальным і хай ён навучыць вас чамусьці  новаму.

 

Дарагія бацькі, кожны з Вас родам з дзяцінства. І кожны шчыра хацеў бы хоць на дзянёк вярнуцца ў гэтую выдатную пару. Таму шануйце кожную хвілінку, праведзеную ў гэтым цудоўным часе, бо, калі-небудзь, і Вы захочаце ў яе вярнуцца. Жадаем вам вялізнага цярпення і запрашаем Вас да цеснага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянню з дзіцячым садам!

 

Дарагія і любімыя нашы выхавальнікі, прыйшла восень, і наступіў новы навучальны год у дзіцячым садзе. Мы жадаем Вам, каб ён прайшоў для Вас весела і цікава, каб дзеткі радавалі Вас, і кожны дзень, праведзены з хлопцамі, станавіўся для Вас крыніцай душэўнага цяпла.