25.09.15
У нас у гасцях...

Да нас у госці завіталі выпускнікі нашага дзіцячага сада - вучні 4 класа. Школьнікі прайшліся па знаёмым і яшчэ не забытым куткам: заглянулі ў музычную залу, на групы. Не прамінулі таксама наведаць гульнявую і спартыўную пляцоўкі, пагуляць у гульні з нашымі выхаванцамі. Найбольш актыўным удзельнікам экскурсіі быў Ліцкевіч Жэня, выпускнік, які наведваў нашу ўстанову з вёскі Стайкі.