29.09.15
Збор насення

Праца ў жыцці кожнага чалавека мае вызначальнае значэнне, далучаць дзіця да працы неабходна ў дашкольным узросце. Разнастайная праца ў прыродзе дастаўляе дзецям шмат радасці і садзейнічае ўсебаковаму развіццю. Яна пашырае кругагляд дзяцей, спрыяе развіццю ў дзяцей назіральнасці і дапытлівасці, выклікае цікавасць да аб’ектаў прыроды, да працы чалавека, павага да людзей працы. Праца ў прыродзе стварае спрыяльныя ўмовы для фізічнага развіцця дзяцей, бо у большасці выпадкаў праца праходзіць на паветры, разнастайная па сваім характары, а гэта спрыяе развіццю руху, ўмацаванню нервовай сістэмы. У працы задавальняюцца эстэтычныя патрэбы дзяцей. Пасільная і цікавая праца дастаўляе ім радасць, а гэта - аснова для выхавання ў далейшым жадання працаваць, ўстойлівай цікавасці да працы. З вялікай цікавасцю дзеці старэйшай групы і іх выхавальнік працавалі, збіраючы насенне кветак на ўчастку, каб пасеяць іх у наступным годзе.