10.04.17
Вясновая прырода

Вось і наступіла вясна. Свеціць сонейка, дні сталі даўжэйшыя. Абуджаецца прырода.

Сёння дзеці старэйшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Макоўскай Кацярынай Пятроўнай падчас прагулкі ў парк змаглі паназіраць за зменамі ў прыродзе. Дзеці вельмі ўважліва разглядалі кусцікі з распускаючыміся лісцікамі, назіралі за жучкамі, чарвячкамі, любаваліся першымі першацветамі – пралескамі.

Прагулка вельмі спадабалася дзецям.

 Такія прагулкі не толькі дастаўляюць дзецям незвычайнае задавальненне, але і выхоўваюць любоў да прыроды, развіваюць цікавасць і дапытлівасць дзіцяці.